Факт-экспрэс-навіны

  • · ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка  — калектывам аўтапрадпрыемстваў і аўтагаспадарак раёна, усім аўтамабілістам і дарожнікам.
  • · З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны:

за добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі і ў сувязі з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка — машыніст аўтагрэйдара ўчастка лінейнай дарожнай дыстанцыі № 243 г. Ляхавічы філіяла ДЭУ-24 РУП «Брэстаўтадар» Дзмітрый ДРАЧАН;

за добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка — вадзіцель аўтобуса атрада № 2 службы перавозак ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Мікалай ХАНДРЫКА.

Падзячнае пісьмо райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка — накіравана касіру аўтавакзала «АВ Баранавічы, АС Ляхавічы» ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Але СВІНАБУРКА.

  • · КІРМАШ. Сёння на перадрыначнай плошчы райцэнтра праходзіць апошні кастрычніцкі кірмаш па продажы сельгаспрадукцыі.
  • · ШКОДА. З 17 па 24 кастрычніка на тэрыторыі раёна праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне псавання дзяржаўнай і асабістай маёмасці арганізацый і грамадзян. Як нагадаў намеснік начальніка РАУС Сяргей Пажога, наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці згодна артыкула 10.9 КаАП цягне накладанне штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь (на юрасоб — ад 50 да 70 БВ). Згодна артыкула 341 Крымінальнага кодэкса апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці караюцца грамадскімі работамі ці штрафам ці арыштам на тэрмін да 3 месяцаў. Дарэчы, такое пакаранне могуць панесці і тыя, хто наносіць на сцены будынкаў і збудаванняў малюнкі і надпісы.
  • · НАТАРЫУСА ВЫКЛІКАЛІ? Як паведаміла загадчыца дзяржнатканторы Ляхавіцкага раёна Іна Шабацько, у лістападзе для натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва плануюцца выезды дзяржнатарыуса ў аграгарадкі: 2 — Малое Гарадзішча, 4 — Жарабковічы, 9 — Начу, 11 — Русінавічы, 16 — Дарава, 18 — Навасёлкі, 23 — Ліпск, 25 — Конькі,  30 — Востраў.

Заяўкі прымаюцца старшынямі сельвыканкамаў і натарыусам па тэлефоне 2-50-67.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *