Сандружынніцы на маршы. Па традыцыі гэтыя спаборніцтвы праводзяцца вясною-летам, і гэты год не стаў выключэннем

На базе Ляхавіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях 19 мая прайшлі штогадовыя раённыя спаборніцтвы санітарных дружын, у якіх узялі ўдзел 6 каманд.
Спаборніцтвы праходзілі ў некалькі этапаў. На першым праверана табельная аснашчанасць санітарных дружын. Падчас другога працавалі ў ачагу камбінаванага паражэння, трэцяга – у ачагу хімічнага паражэння. Навыкі работы ў ачагу інфекцыйнага захворвання дружыны прадэманстравалі на чацвёртым этапе. Каманды таксама паказалі тэарэтычныя веды па грамадзянскай абароне.
Ва ўпартай барацьбе, з адрывам у бал, пераможцай спаборніцтваў стала санітарная дружына ААТ «Жарабковічы». Другое месца заняла каманда ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», трэцяе – ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі».
Пераможцы спаборніцтваў атрымалі грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі ад райвыканкама і раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.
Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *