Адпачынак з дастаўкай

Хутка стартуе сезон у лагеры “Чайка”. Сёлета дзве змены будуць са спартыўна-аздараўленчым ухілам. Арганізаваныя заезды адбудуцца 5 чэрвеня і 15 жніўня ў 11 гадзін ад дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
На 18-дзённыя “чайкаўскія” аздараўленчыя змены аўтобусы будуць чакаць рабят 16 чэрвеня, 6 ліпеня, 26 ліпеня  ў 11 гадзін каля гарадскога Дома культуры.
Падвоз запланаваны і для школьнікаў, якія будуць адпачываць у лагерах “Эўрыка” і “Выратавальнік” (12 чэрвеня ў 8. 30 ад ГДК).
Пуцёўкі  ў аздараўленчыя летнікі з кругласутачным знаходжаннем можна набыць па месцы працы, службы, вучобы аднаго з бацькоў ці ў галоўнага спецыяліста  па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні (тэл. 2-45-75),  для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, незалежна ад формы іх уладкавання на выхаванне – у аддзеле адукацыі райвыканкама (тэл. 2-40-15).
На спартыўныя змены ў “Чайку” за пуцёўкамі звяртацца  трэба ў ДЮСШ (тэл. 2-14-63). Бацькоўская даплата складае 10 працэнтаў ад кошту пуцёўкі.
Наталля   САРАКАВІК, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *