Сесія раённага Савета дэпутатаў

31 мая 2017 года ў вялікай зале Дома Саветаў адбудзецца  чарговае пасяджэнне дзевятнаццатай сесіі Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
Будуць разгледжаны пытанні:
1. Аб рабоце арганізацый раёна па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны ў межах патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні  грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
2. Аб змяненні мяжы сельскага населенага пункта Ляхавіцкага раёна.
3. Іншыя пытанні.
Пачатак работы сесіі – 10.00.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *