Парасткі руплівасці

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Вашчук і прафсаюзны лідар работнікаў АПК Ірына Чура павіншавалі механізатараў з працоўным поспехам.

Працоўны дзень на мехдвары ААТ “Жарабковічы” ў мінулую сераду пачаўся зусім не па звычайным раскладзе: сюды завіталі госці – намеснік старшыні райвыканкама, старшыня райсельгасхарчу Аляксандр Вашчук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Чура з прыемнай місіяй. Па-першае, падзякавалі ўсім механізатарам гаспадаркі за актыўны ўдзел у вясенне-палявых работах, а аднаму з іх – Івану Палуэктаву – уручылі падзячнае пісьмо камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.
“Поспех у сельскай гаспадарцы не прыходзіць сам па сабе. Дабіваюцца яго толькі адказныя, працавітыя людзі. У вас ёсць неабходны вопыт і высокі прафесіяналізм для таго, каб выканаць усе патрабаванні інтэнсіўных сучасных тэхналогій і да мінімуму знізіць уплыў негатыўных фактараў на атрыманне запраграмаванага ўраджаю… Няхай кінутае вамі зерне дасць шчодры ўраджай, а спрыяльнае надвор’е і дакладная арганізацыя працы садзейнічаюць далейшым поспехам!” – гаворыцца ў лаканічным, але шчырым лісце адрасаваным  Івану Мікалаевічу, якога шчыра павіншавалі і калегі. Ён жа, у сваю чаргу, перакананы, што сябры-механізатары ўсе як адзін вартыя пашаны за справу сваіх рук.
Не менш урачыста прайшоў аналагічны сход і ў ДП “Нача”, дзе  падзячнае пісьмо ўпраўлення сельскай гаспадаркі Ляхавіцкага райвыканкама і раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК знайшло свайго адрасата – механізатара Івана Чушаля.
Такія прыемныя, заслужаныя  руплівай працай моманты красамоўна сведчаць пра павагу да земляроба, пра заўсёдную запатрабаванасць ягоных рук  і, зрэшты, дзяржаўную важнасць справы, якая ва ўсе часы называлася проста і ёміста: забяспечваць краіну хлебам надзённым.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Іван Палуэктаў.

Іван Чушаль.


Парасткі руплівасці: 1 комментарий

  • 30/05/2017 в 22:21
    Permalink

    Приятно, когда замечают и поддерживают представителей сельского хозяйства!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *