Лепшыя кадры для міліцыі

Раённы аддзел унутраных спраў запрашае моладзь на конкурснай аснове паступаць на службу ў  міліцыю.
Пры прыёме на службу ўлічваюцца асабістыя, маральныя і дзелавыя якасці, стан здароўя, узровень адукацыі прэтэндэнта, узрост (як правіла – да 25 гадоў). Сярод абавязковых патрабаванняў – адсутнасць кампраметуючай інфармацыі ў дачыненні кандыдата і яго блізкіх сваякоў. А вось нацыянальнасць, пол, сацыяльнае паходжанне і маёмаснае становішча, адносіны да рэлігіі не маюць значэння.
На пасады сярэдняга кіраўніцкага складу (афіцэры) могуць прэтэндаваць грамадзяне Беларусі з сярэдняй спецыяльнай юрыдычнай ці вышэйшай адукацыяй, а на пасады малодшага кіраўніцкага складу (міліцыянеры) прымаюцца грамадзяне Беларусі з сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыяй.
Кандыдаты накіроўваюцца на першачарговую падрыхтоўку ў навучальныя установы МУС Рэспублікі Беларусь.
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў групу кадраў РАУС (вул. Дзесюкевіча, 43) ці па тэлефонах 2-04-99, 2-16-10.
Сяргей ПАЖОГА, намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *