Факт-экспрэс-навіны

  • · У АПТЭЧНЫМ СТРАІ ПРЫБАЎЛЕННЕ. Як расказала загадчыца Ляхавіцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 56 Лідзія Каласоўская, у Тухавічах у кастрычніку з’явілася аптэка 4-й катэгорыі. Размясцілася яна ў адрамантаваным памяшканні  мясцовай урачэбнай амбулаторыі. Цяпер вяскоўцам няма неабходнасці ездзіць за лекамі і прафілактычнымі сродкамі ў Ляхавічы ці Баранавічы. Тут можна набыць і  выпісаныя ўрачом медыкаменты па льготных рэцэптах. З абавязкамі фармацэўта ўдала спраўляецца нядаўняя выпускніца Магілёўскага  медыцынскага каледжа.
  • · МОДА НА ЗДАРОЎЕ. У мінулую суботу ў Ляхавічах праходзіў другі этап спартакіяды працоўных калектываў. Як расказаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Георгій Барысевіч, прадстаўнікі 13 каманд спаборнічалі ў лёгкаатлетычнай эстафеце, гіравым спорце, настольным тэнісе, перацягванні каната, більярдзе і гульні ў шашкі. Пераможцы ў кожным відзе спорту былі адзначаны граматамі аддзела ФКСіТ і прызамі. У агульна-камандным заліку па выніках спаборніцтваў лідзіруюць каманды СВК «Жарабковічы», аддзела адукацыі райвыканкама і райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Падчас наступнага этапа спартакіяды ў лістападзе-снежні будуць вызначаны лепшыя валейбалісты і міні-футбалісты.

· ЧАЛАВЕК І ПРЫРОДА. Як паведаміў галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Курловіч, за 10 месяцаў прадстаўнікі службы правялі 82 рэйды, склалі 129 адміністрацыйных пратаколаў на парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства, спагнана амаль 10 мільёнаў рублёў штрафаў. Выяўлена 29 парушэнняў правілаў рыбалоўства. Баранавіцкай птушкафабрыцы прад’яўлена прэтэнзія за забруджванне           дзяржлесфонду на суму 6,8 мільёна (сума ўжо спагнана). 2 пратаколы складзены за парушэнні правілаў збору і закупкі ягад, 10 — на аматараў кідаць смецце дзе папала.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *