Бяспека працы – і ніякіх варыяцый

Пытанне аб стане аховы працы ў будаўнічай галіне часта ўваходзіць у парадак дня апаратных нарад    у старшыні райвыканкама Дзмітрыя Бурдука.

На апошняй – у мінулы па нядзелак сітуацыю акрэсліла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень. У першую чаргу адзначалася, што зроблена па выкананні распараджэнняў кіраўніка раёна, дадзеных пры папярэднім разглядзе пытання. Тым больш, што з 10 кастрычніка па 10 лістапада ў вобласці аб’яўлены месячнік бяспекі ў будаўніцтве і ў сувязі з гэтым распрацаваны і зацверджаны графік правя-дзення рэйдаў мабільнай  групы па будаўнічых аб’ектах.  Такая група створана па распараджэнні старшыні райвыканкама.

Рэйдавыя праверкі паказалі, што да лепшага змянілася сітуацыя па многіх складальніках бяспекі працы будаўнікоў. Работа над памылкамі пайшла на карысць. У прыватнасці, працаўнікі ПМК-13 пры выкананні работ на  аб’ектах карыстаюцца будаўнічымі каскамі, на ўзвядзенні ЖБПК № 18 для работы на вышыні майструюцца ахоўныя агароджы. Будаўнічыя арганізацыі вырабілі новыя драўляныя лесвіцы, якія адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Разам з тым, як адзначыла Дзіяна Трысцень, хапае і негатыву. Работы на даху людзі іншы  раз выконваюць без ахоўных паясоў і страховачных канатаў. У ПМК-17 яшчэ не стала правілам нашэнне спецыяльных касак  пры працы на будаўнічых аб’ектах, прымяненне ахоўных паясоў, агароджанне перападаў на вышыні часовымі ахоўнымі ці сігнальнымі агаро-джамі і інш.

Па выніках кожнага рэйду – а іх праведзена 11 – інфармацыя аб выяўленых парушэннях накіроўваецца ў будаўнічыя арганізацыі для прыняцця адпаведных мер.

Загадам начальніка ПМК-13 цяпер не дапускаюцца да работы працаўнікі, якія не карыстаюцца будаўнічымі каскамі і ахоўнымі паясамі; прымяняюцца сродкі падмошчвання з суцэльным і роўным насцілам з устаноўкай адпаведных ахоўных агароджанняў. Кантроль за выкананнем загада ўскладзены на галоўнага інжынера калоны.

Удзельнікі мабільнай групы праверылі ход і арганізацыю капітальнага рамонту і мадэрнізацыі СДК аграгарадка Востраў, якія праводзіць ПМК-17. Па выніках рэйду начальнік калоны аб’явіў заўвагу майстру, адказнаму за захаванне патрабаванняў аховы працы на даным будаўнічым аб’екце, ён абавязаны на працягу месяца прайсці пазачарговую праверку ведаў па пытаннях аховы працы. Заўвагі аб’яўлены і траім тынкоўшчыкам, якія працавалі без будаўнічых касак.

Выкананне патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы было праверана і на іншых будаўнічых аб’ектах раёна. Вынікі рэйдаў сталі тэмай разгляду ў кожным канкрэтным выпадку з прыняццем адпаведных мер уздзеяння на парушальнікаў.

Даручэнне старшыні райвыканкама, дадзенае на апаратнай нарадзе 5 верасня начальніку ПМК-13 аб назначэнні на пасаду інжынера па ахове працы, выканана. Але ж, як падкрэсліла Дзіяна Трысцень,  згодна нарматываў і колькасці працуючых у арганізацыі (393 чалавекі), тут павінна быць   два спецыялісты па ахове  працы. Такая ж сітуацыя і ў                  ПМК-17.

Гэта зусім не дробязныя па-трабаванні і не штучна надуманыя праблемы. За 10 месяцаў сёлета ў будаўнічых арганізацыях раёна адбылося  6 няшчасных выпадкаў, адзін з іх —   са смяротным зыходам…

Па-ранейшаму раз у месяц пытанне аховы працы ў будаўніцтве будзе тэмай разгляду на апаратных нарадах у старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *