Будзем разам! Працягваецца падпіска на «Ляхавіцкі веснік»

Так хочацца двойчы на тыдзень, па серадах і суботах, быць пастаянным госцем у сваіх шаноўных  землякоў. Нашы даўнія стасункі цяжка ўмясціць у прывычнае «чытач-газета-чытач» ці «газета-чытач-газета». 74-ы год ляхавіцкая раёнка вядзе прамы рэпартаж пра час і яго герояў, і няма ў гэтым рэпартажы дробных тэм, таму што жыццё такое насычанае, разнастайнае, напоўненае безліччу падзей, імкненняў, здабыткаў, вырашаных праблем, прыгожых пачуццяў… Галоўная дзеючая асоба публікацый – чалавек.
Давайце працягнем свае шчырыя стасункі, адной з умоў якіх з’яўляецца простая і даступная: будзем разам! А для гэтага, дарагія прыхільнікі раёнкі,  дастаткова аформіць падпісны абанемент на «ЛВ» на ІІІ квартал ці, увогуле, на другое паўгоддзе. Што вам дапамогуць зрабіць паштавікі і супрацоўнікі рэдакцыі. Звяртайцеся – мы вас чакаем!
Няхай стасункі газета-чытач будуць трывалымі, бы карані дрэва, пад якім са свежым нумарам «ЛВ» знаёміцца адзін з сяброў выдання.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *