Каб паляванне не стала апошнім

Выкарыстана ілюстрацыя

У жніўні-верасні 2016 года пры правядзенні паляванняў у Брэсцкай вобласці загінулі тры чалавекі. Суды Маларыцкага, Пружанскага і Кобрынскага раёнаў разгледзелі  крымінальныя справы па гэтых фактах і вынеслі прыгаворы віноўнікам здарэнняў.

Два гады пазбаўлення волі атрымаў паляўнічы, які 20 жніўня ў Маларыцкім раёне выпадкова застрэліў рыбалова, што знаходзіўся ў прыбярэжным зарасніку. Акрамя таго, яго пазбавілі права на паляванне тэрмінам на 5 гадоў і абавязалі выплаціць родным загінуўшага 28 000 рублёў.
Вечарам 26 жніўня каля вёскі Баравікі  Пружанскага раёна жыхар райцэнтра і яго таварыш з вёскі Руднікі праводзілі незаконнае паляванне. Абодва палявалі з незарэгістраванымі стрэльбамі і сабакамі. На кукурузным полі адзін з нелегалаў выстраліў на шорах, думаючы, што страляе па кабану, а трапіў у напарніка. Той атрымаў смяротнае раненне…
У ноч з 12 на 13 верасня на кукурузным полі ў вёсцы Плянта Кобрынская РАС Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў арганізавала паляванне на дзікага кабана. Адзін з яго ўдзельнікаў, 35-гадовы паляўнічы з Кобрына, выйшаў у сектар вядзення стральбы. Другі ў гэты час страляў па кабану. Карцеч трапіла ў грудную клетку і жывот паляўнічага, паранены памёр па дарозе ў бальніцу.
Вінаваты прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі, пазбаўлены права на паляванне на 5 гадоў  і абавязаны выплаціць на карысць родных загінуўшага 15 000 рублёў.
Трагічныя выпадкі гібелі людзей сталі следствам грубых парушэнняў тэхнікі бяспекі – стральбы на шум, шорах, па невыразна бачнай цэлі. Дзяржінспектары высветлілі, што падчас гэтых паляванняў парушаліся і іншыя правілы: мелі месца самавольнае пакіданне і змяненне названага егерам месца палявання, выкарыстанне паляўнічай зброі з тэхнічнымі няспраўнасцямі, накіраванне зброі ў бок знаходжання людзей. Па гэтых фактах у адносінах чатырох паляўнічых супрацоўнікі Брэсцкай МРІ склалі адміністрацыйныя пратаколы. Брастаўчаніну і жыхару Пружаншчыны давялося панесці адміністрацыйную адказнасць яшчэ і за ажыццяўленне незаконнага палявання.
Сяргей КРЫСЮК,начальнік Ганцавіцкай міжрайінспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *