Зямлячкі пра зямлячак

На чарговым пасяджэнні прэзідыума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» на чале з яе старшынёй Наталляй Мацкевіч выбіралі зямлячку, вартую быць удзельніцай рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года». Аднагалосна ўсе сышліся на кандыдатуры настаўніцы дадатковай адукацыі Крывошынскай СШ Галіны Зыранавай.

Гаварылі члены прэзідыума і пра ролю жанчыны ў жыцці грамадства, вырашэнне многіх пытанняў, асабліва тых, якія  датычаць сацыяльных праблем, і пра  неабходнасць ствараць новыя пярвічныя арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

— Мы павінны быць у гушчыні грамадскага жыцця, — адзначыла Наталля Мацкевіч, — бо ад нашай думкі, жаночай інтуіцыі, правільнага светапогляду іншы раз залежыць вельмі многае.

У сярэдзіне снежня будзе адзначацца 20-годдзе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Далучайцеся!

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *