Паехалі! У Ляхавіцкай «Чайцы» стартавала спартыўная змена

Хто на мора, хто ў санаторый, хто  ў вёску да бабулі, а  100 юных спартсменаў пачалі летні адпачынак у любімай “Чайцы”
Аздараўленчы лагер 5 чэрвеня прыняў першых адпачываючых сезона-2017, якія арганізавана пакінулі горад і накіраваліся ў маляўнічы куточак недалёка ад Галаўнінцаў.
Выхаванцы Ляхавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы правядуць 9 незабыўных дзён на беразе Шчары. Але хлопчыкі і дзяўчынкі будуць не толькі адпачываць. Іх трэнеры і выкладчыкі, якія на гэты час стануць выхавальнікамі і важатымі, распрацавалі комплекс вучэбна-трэніровачных заняткаў для сваіх падапечных.  Толькі гэтым спартыўная змена (такая  будзе яшчэ адна – з 15 жніўня) адрозніваецца  ад трох звычайных.
Дарэчы, бацькоўская даплата за пуцёўку на такую змену  таксама складае ўсяго 10 працэнтаў ад агульнага кошту.
З новым сезонам, “Чайка”! Добрага вам адпачынку,  рабяты.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *