Без права на парушэнне

З 23 па 26 мая на тэрыторыі  Ляхавіцкага раёна супрацоўнікі РАУС, Баранавіцкіх аддзела дэпартамента аховы МУС і міжраённага аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці  праводзілі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”.  За гэты час правераны 70 замежных  грамадзян і асоб без  грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае ці  часовае пражыванне ў Беларусі і стаяць на ўліку ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі.
За гэты час складзена  6 пратаколаў  адносна трох жыхароў Беларусі, аднаго Украіны і дзвюх асоб без грамадзянства за парушэнне  міграцыйнага заканадаўства.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты і трое ляхавічан, якія прадастаўлялі жыллё замежным грамадзянам з парушэннем заканадаўства.
Калі нехта валодае  фактамі пра парушэнне  міграцыйнага заканадаўства, просьба паведаміць у РАУС па тэлефонах  2-11-50,  2-25-02, 2-48-37.
Віталій СІДАР,
часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення
па грамадзянстве  і міграцыі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *