Закругляемся

Прычым, патрабаванне гучыць яшчэ больш жорстка: найлепш, калі па асноўных пазіцыях палявы цыкл-2011 будзе завершаны разам з кастрычнікам, лістападаўскі ж тыдзень – толькі для вядзення ворыўных работ. Тут – тэхналагічная абгрунтаванасць з мэтай максімальнай эфектыўнасці выніку. Напрыклад, што тычыцца ўздыму зябліва. Як растлумачыў галоўны аграном райсельгасхарчу райвыканкама Мікалай Каплыноў, холад у лістападзе становіцца звычайнай з’явай, набывае трываласць і спыняе ўсе арганічныя пераўтварэнні ў раслінах. Перавораныя, яны ў такім стане не здольныя да працэсаў гніення і перазімуюць у сваім амаль першапачатковым выглядзе. Мэта асенняга пераворвання супрацьлеглая. Іншы негатыў у тым, што вывернутыя ў выніку ўзворвання на паверхню мікра- (і не толькі) арганізмы ад халадоў таксама гінуць. А маглі б працаваць на ўрадлівасць глебы ў выпадку своечасовасці  ўзворвання.

Па стану на канец кастрычніка, у цэлым па раёне ворыўныя работы выкананы на плошчы прыкладна 12 тысяч гектараў. Многа гэта ці мала? У якасці арыенціру можна адзначыць, што раённыя ўборачныя плошчы зерневых і зернебабовых складалі ў мінулым сезоне крыху больш за 15 тысяч гектараў. У некаторых сельгасарганізацыях работа энерганасычаных трактароў на ворыве працягвалася ў тым ліку і ноччу. Да такіх, у прыватнасці, адносяцца СВК “Шлях новы”, “Жарабковічы”, магчыма, іншыя.

Выйшлі на фінішны круг і ўборачныя клопаты вяскоўцаў. Нарыхтоўкай кукурузнага сіласу працягваюць займацца толькі ў “Жарабковічах”. Усе астатнія гаспадаркі гэты этап прайшлі. У цэлым па АПК раёна сабрана каля 150 тысяч тон кукурузна-сіласнай масы. Дзеля яснасці становішча неабходна адзначыць, што “Жарабковічы” з’яўляюцца ўладальнікамі самага буйнога          ў раёне кукурузнага кліна:      1364 гектары на сілас і зялёны корм і 470 – для ўборкі на зерне. У суме гэта больш як удвая перавышае кукурузныя запасы любой іншай сельгас-арганізацыі Ляхавіччыны. Пры гэтым і яны, і значная большасць іншых гаспадарак раёна зерневую ўборку кукурузы завяршылі. Сярэдняя ўраджайнасць, роўная 120 цэнтнерам з гектара, здаецца вельмі нядрэннай. Максімальны па раёне ўдзельны збор кукурузнага зерня адзначаны ў СВК “Ляхавіцкі” – амаль 170 цэнтнераў на круг. За кошт культуры зерневы запас раёна папоўніўся прыкладна на 12 тысяч тон. Прытым,     што лічба не канчатковая, паколькі на момант напісання гэтых радкоў у некаторых гаспадарках работы яшчэ працягваліся.

Як і ўборка цукровых буракоў у СВК “Жарабковічы” і “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”. Па стану на 31 кастрычніка даўбраць заставалася каля 40 і каля паўтара дзясятка гектараў адпаведна. Што да астатніх нашых буракавытворцаў, то і “Шлях новы” і ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” сваю салодкую ўборку ўжо завяршылі. Больш таго, названая апошняй арганізацыя справілася і нават перавыканала заданне па продажу цукровага караняплода.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *