У добры і шчаслівы шлях!

Дарагія выпускнікі!
Сёння яркая і хвалюючая падзея для кожнага з вас – дзень развітання са школай, якая дала вам першыя ўрокі жыцця, далучыла да скарбаў роднай мовы і крыніц культуры, падарыла сапраўдных сяброў.
Пройдзены адзін з вельмі адказных жыццёвых этапаў, наперадзе – доўгая дарога да новых вяршыняў. І поспех кожнага з вас залежыць ад ініцыятыўнасці, упэўненасці ў сваіх сілах і жадання ісці наперад. На дарозе дарослага жыцця не губляйце дабрыні і аптымізму, паважайце сябе і тых, хто побач з вамі, любіце сваю Радзіму і свой народ.
Спадзяёмся, што глыбокія веды, навыкі навуковай і творчай дзейнасці, вопыт узаемаадносін, атрыманыя ў школе, стануць надзейнай асновай вашага прафесійнага станаўлення. Заставайцеся ўдзячнымі настаўнікам і бацькам, якія былі побач з вамі, адкрывалі цудоўны свет ведаў, аддавалі часцінку ўласнай душы, радаваліся вашым дасягненням.
Дарагія выпускнікі! Шчыра жадаем вам поспехаў, веры ў свае сілы, маральнай стойкасці і душэўнай шчодрасці. Няхай шчаслівай будзе ваша жыццёвая дарога, а творчыя і прафесійныя дасягненні праславяць родную Беларусь.
У добры шлях!
Раённы выканаўчы камітэт.                                      Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *