Па дарозе бяспекі

Падчас правядзення спецыяльнага  комплекснага  мерапрыемства “Увага – дзеці!” супрацоўнікі РАУС выявілі  170 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Быў затрыманы адзін  вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення, 84 – за перавышэнне скорасці, 16 вадзіцеляў праігнаравалі патрабаванне ўключаць бліжні свет у светлы час сутак, 11 прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне правілаў  перавозкі дзяцей.
У час летніх канікулаў вадзіцелям неабходна быць максімальна асцярожнымі  ў дварах, каля школ і гульнявых пляцовак – дзеці могуць нечакана выскачыць  з-за вугла, дрэва ці іншай перашкоды. Бацькам варта  чарговы раз нагадаць  хлопчыкам і дзяўчынкам пра бяспечныя паводзіны.
На жаль, ёсць яшчэ такія “экспанаты”, якія садзяцца за руль нецвярозымі.  З пачатку года супрацоўнікі АДАІ РАУС за гэта  прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 28 чалавек. З мэтай прафілактыкі і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі пад градусам, папярэджання ДТЗ з удзелам п’яных вадзіцеляў, веласіпедыстаў, пешаходаў   з 9 па 18 чэрвеня на тэрыторыі вобласці пройдзе дэкада “Цвярозасць – норма жыцця!”.
Калі вы сталі сведкай знаходжання за рулём п’янага чалавека і маеце пра гэта дакладную інфармацыю, паведаміце ў дзяжурную часць РАУС па тэлефонах
2-48-37 ці 102. Не будзьце раўнадушнымі. Магчыма, ваш званок дапаможа папярэдзіць трагедыю.
Андрэй ПЕРАХОД, начальнік АДАІ.
Выкарыстана ілюстрацыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *