Які партрэт, які пейзаж!

Безумоўна, у тым, каб у любы час года наш горад быў прыгожым, чыстым, утульным, вялікая роля належыць камунальнай службе. Але абысціся выключна яе намаганнямі, відавочна, нельга.

Не дадаюць прыгажосці гораду і аптымізму яго жыхарам пустуючыя будынкі. Напрыклад, у самым цэнтры Ляхавіч пустыя вокны ўжо не першы год глядзяць на ГДК (дарэчы, нядаўна капітальна адрамантаваны): памяшканне на першым паверсе дома № 52 па вуліцы Леніна  не выкарыстоўваецца даўно. Пасля таго, як адсюль выехала “Оптыка”, яго нейкі час займала служба занятасці, яшчэ больш кароткім аказалася кватараванне тут сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Сённяшні гаспадар памяшкання (як паведамілі рэдакцыі ў Ляхавіцкім бюро  Брэсцкага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, ім з’яўляецца РУП “Брэстэнерга”) абжываць яго не спяшаецца…

Ды і да ўладальнікаў кінутых машын таксама нямала прэтэнзій. Такі “аўтамалюнак”, які фотакар “ЛВ” ўбачыў на вуліцы Кальцавой райцэнтра, на жаль, далёка не адзінкавы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *