Гэта ёсць гісторыя

Мы сцвярджаем: без учора няма сёння, без сёння не будзе заўтра, – і маем рацыю. Ланцужок падзей на вітках гісторыі спаяны часам і лёсамі – краін, народаў, асоб. На гэтым бясконцым непарыўным маршруце ёсць вехі значныя і не вельмі, вялікія па сваім уплыве на жыццё і вынікаючыя з іх, больш сціплыя. Без шасці гадоў стагоддзе даце, якая ў сучасных беларускіх календарах памечана святочным днём – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

7 лістапада 1917 года. Што ведаюць пра гэта дзеці новага  тысячагоддзя?  Ці ведаюць пра залп “Аўроры”, якая абвясціла: уся ўлада – Саветам, зямля – сялянам, заводы – рабочым? Пра тое, як ліквідоўвалася непісьменнасць на адной шостай частцы зямной сушы. І пра дзяржаву, якая з’явілася трохі пазней і называлася СССР. Пра магічныя словы “Камуністы, уперад!”. Пра камсамол і яго ўдарныя будоўлі. Пра тое, чаму адзін з СВК раёна носіць назву ”Кастрычнік”, а сярод вуліц райцэнтра — Кастрычніцкая,   60 гадоў Кастрыч-ніка, імя Леніна.

Гэта ёсць гісторыя. Наша гісторыя. Яе трэба ведаць –  раз, шанаваць за стваральную плынь –  два, і па-трэцяе, — рабіць высновы з            урокаў мінулага. Дзеля будучыні.

Вялікае бачыцца на адлегласці. Бачыцца больш дакладна і выразна. Толькі глядзець трэба не праз цёмныя акуляры і не праз ружовыя – проста вачамі і відушчым сэрцам.

7 лістапада 1917 года ўжо таму мае асаблівую маштабнасць, што дата гэта сама стала гісто-рыяй, без якой мы сённяшнія былі б іншымі. Лепшымі ці горшымі – не ў гэтым пытанне. Проста іншымі. А мы – такія як ёсць: працуем, ствараем, вучымся. Жывём з усведамленнем: не бывае сёння без учора, а заўтра – без сёння. І на календары ў наступны панядзелак – 7 лістапада 2011 года. У незалежнай Беларусі, нашай лю-бімай краіне, не будзённы – святочны дзень.

Вольга БАРАДЗІНА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *