Профі ў белых халатах. 18 чэрвеня медыкі адзначаць прафесійнае свята


Раённую медыцыну ў яе сённяшнім абліччы немагчыма ўявіць без «сямейнага экіпажа» Літвіненкаў. Яна – загадчыца кабінета функцыянальнай дыягностыкі, ён – загадвае аддзяленнем ультрагукавой дыягностыкі. Ці варта адзначаць, наколькі запатрабавана тое, чым яны займаюцца, калі сёння іх «профілі» сярод самых інфармацыйных і папулярных дыягнастычных метадаў.
Адкрытасць і неверагодная прыцягальнасць Таццяны Міхайлаўны, стрыманасць і дружалюбная ўпэўненасць Аляксандра Мікалаевіча, дапоўненыя высокім прафесіяналізмам (абодва – урачы першай катэгорыі) і, не ў меншай ступені, чалавечнасцю, чуласцю, спагадай, і ёсць іх сямейная адметнасць. А адначасова і вельмі ўплывовая акалічнасць, што стварыла заслужаны аўтарытэт і павагу людскую, і захапленне.  Усё гэта дарагога вартае, усё гэта сапраўднае, і ўсё гэта з’яўляецца складнікам жыцця, у якім не патэтыкай, а ў звычайным раскладзе ўвасоблена высокае прызначэнне – адпавядаць беламу халату. Літвіненкі адпавядаюць. І ён ім вельмі пасуе. Як, дарэчы, усім медыкам, хто па прызванні, па душэўным прыцягненні справай жыцця выбраў высокую місію: быць у адказе за здароўе людзей.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея  ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *