Незабыўнае


22 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. На Брэстчыне традыцыйна праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай сумнай даце.  Асноўныя з іх адбудуцца ў абласным цэнтры 21 і 22 чэрвеня.
Так, 21 чэрвеня на вуліцах Брэста пройдзе мерапрыемства “21 чэрвеня 1941 года. Апошні мірны вечар у Брэсце”. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” будзе працаваць палатачны лагер з узнаўленнем быту даваенных гадоў.
Увазе жыхароў і гасцей горада будуць прадстаўлены фотавыстаўкі і выстаўкі рэтратэхнікі, арганізавана работа гандлёвых аб’ектаў, сцэнічных пляцовак з музычным рэпертуарам тых часоў. У 17.00 ад вуліцы Зубачова да вуліцы Савецкай пройдзе шэсце ўдзельнікаў клубаў рэканструкцыі.
У ноч з 21 на 22 чэрвеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” адбудзецца мітынг-рэквіем з тэатралізаваным пралогам, а ў 5 гадзін раніцы –
маштабная рэканструкцыя першых гадзін вайны з   удзелам больш як 500 рэканструктараў з розных краін свету.
У мерапрыемствах чакаецца ўдзел некалькіх дзясяткаў афіцыйных дэлегацый з Расіі, Украіны, іншых краін блізкага і далёкага замежжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *