Урачэбны прыём: урач -анколаг Ляхавіцкай паліклінікі

Сяргей Сяржантаў і Алена Ходар

Пра прафесіяналізм сказана многае. Ён –  абавязковая, вызначальная ўмова поспеху ў любой справе. Медыцына не выключэнне, скажам больш – тут дылетантам рабіць няма чаго. Чалавек у белым халаце не мае права  на павярхоўныя веды ў сваёй прафесіі, таму што бярэ адказнасць за здароўе тых, хто звяртаецца да яго за дапамогай.

…Нейк непрыкметна прабег час, і ўжо даўно да прозвішча Сяргея Сяржантава па праве далучаюцца эпітэты: адзін з самых вопытных урачоў, дружалюбны і спагадлівы чалавек, ас медыцыны. Сёння ён працуе ўрачом-анколагам у паліклініцы. Вельмі ўдумлівы, уважлівы, нераўнадушны ўрач. А гэта так важна пры любой спецыялізацыі і, тым больш, пры яго цяперашняй пасадзе. Хірург Сяржантаў шмат гадоў стаяў не толькі на чале райбальніцы, але і за аперацыйным сталом побач з калегамі Сяргеем Бяляевым, Веналіем Бяганскім, Яўгеніем Папроцкім, Ірынай Рыжаковай і іншымі. Штодня «гартаваўся» і самаўдасканальваўся. Не даваў палёгкі ў першую чаргу сабе. І сёння па сутнасці ў гэтым плане нічога не змянілася. Разам з медсястрой анкалагічнага кабінета Аленай Ходар ён пільна сочыць за здароўем сваіх пацыентаў, іх настроем і дапамагае перамагчы хваробу.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *