Халаднік ад кансервавага

Услед за бярозавікам на перапрацоўчы канвеер кансервавага завода пайшло шчаўе, прычым, вырашчанае ў сваёй падсобнай гаспадарцы на сямі гектарах. Ураджай па-сапраўднаму парадаваў:
першым “укосам” сабралі 212 тон. За лета плануюць яшчэ некалькі зрэзак ураджаю.
Як расказала эканаміст прадпрыемства Валянціна Слаута, выпушчана 592 тубы – гэта рэкордны паказчык.  Ляхавіцкі завод адзін з нямногіх у краіне, хто выпускае шчаўе ў слоіках у такім салідным аб’ёме. Пастаўкі яго наладжаны ў гандлёвую сетку рэспублікі, санаторыі і бальніцы, па іншых адрасах. А яшчэ – гэта экспартны прадукт – адпраўляецца спажыўцам у Расію. Да канца верасня (зразаецца апошні ўраджай) плануецца перапрацаваць і паставіць у гандлёвую сетку рэспублікі і замежжа больш за мільён умоўных слоікаў кансерваванага шчаўя.
На канвеер пастаўлена і перапрацоўка першых агуркоў новага ўраджаю. Праз пасрэдніка ў асобе Ляхавіцкай райспажыўкааперацыі закуплена 20 тон  альшанскіх агурочкаў. Зялёныя, з  пухіркамі, яны  доўга ляжаць не будуць, таму літаральна з машыны  адпраўляюцца  ў цэх на перапрацоўку, адкуль выходзяць марынады “ па-дамашняму” і  “купалаўскія”. Частка  з іх адразу пайшла ў продаж, астанія  пакуль захоўваюцца на складах:  час-пік для іх рэалізацыі будзе трохі пазней.
А ў рэспубліканскім конкурсе кансерваванай прадукцыі “Крыштальны яблык”, які праводзіць  навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зноў удзельнічае наш кансервавы –  з соўсам  таматным “Ляхавіцкі” і сокам апельсінавым.  Летась у  намінацыі “Сокі, нектары, морсы для дзіцячага харчавання” першае месца было ў   ананасавага сока вытворчасці мясцовага кансервавага завода.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *