Канікулы без дыму і агню

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” інспектар нагляду і прафілактыкі Ляхавіцкага РАНС Сяргей Клетаніца і спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марына Касаковіч сустрэліся з выхаванцамі аздараўленчага лагера “Рабінзоны”.
Прама ў лесе выратавальнікі прадэманстравалі пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне. Дзеці маглі адчуць сябе сапраўднымі пажарнымі, прымерваючы спецадзенне і працуючы з аварыйна-выратавальным інструментам.
У гульнявой форме праводзілася віктарына на веданне правіл бяспекі жыццядзейнасці. Рабяты былі вельмі актыўнымі суразмоўцамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *