Анлайн-урок. У тым ліку для вясковых старастаў

У мінулы аўторак у рэжыме анлай-канферэнцыі  прайшоў абласны семінар з удзелам старшынь Саветаў дэпутатаў розных узроўняў, старастаў вёсак, прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў спыніўся на асноўных задачах, якія павінны вырашаць народныя абраннікі. Мэта семінара: узмацненне ролі органаў кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і павышэння якасці жыцця.
– Такога кшталту вучоба,  як і выязныя пасяджэнні  аблсавета ў рэгіёны, правядзенне прамых тэлефонных ліній, асабістых прыёмаў грамадзян, даюць свой практычны плён і дапамагаюць не толькі азначыць пэўныя праблемы, але і знайсці шляхі іх вырашэння. Менавіта старшыні сельвыканкамаў, іх надзейныя памочнікі – старасты як ніхто іншы ведаюць, што хвалюе землякоў. Але мала ведаць, трэба данесці гэтыя пытанні і да арганізацый, якія павінны іх вырашаць, а таксма трымаць на кантролі выкананне, – зазначыў  кіраўнік дэпутацкага корпуса Брэстчыны.
На асаблівым кантролі ў  народных абраннікаў – мерапрыемствы па нявядзенні і падтрыманні належнага санітарнага парадку на падведамасных тэрыторыях. Без удзелу  насельніцтва  тут не абысціся. Кожны гаспадар павінен быць у адказе за стан уласнага двара ці прысядзібнага ўчастка, але і  паспрыяць, каб чыста і прыгожа было  на вуліцах населеных пунктаў, у іншых грамадскіх месцах.
Сяргей Ашмянцаў падкрэсліў, што з 20 чэрвеня на Брэстчыне аб’яўлены чарговы  месячнік добраўпарадкавання.
Прааналізавана работа сельвыканкамаў вобласці па захаванні заканадаўства пры выдаленні аварыйных дрэў. Разгледжана практыка прымянення нормаў Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.
Супрацоўнікі абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, суда, міліцыі расказалі пра праводзімую з органамі кіравання і самакіравання сумесную работу  па папярэджанні пажараў, гібелі на іх людзей, па фарміраванні ў насельніцтва навыкаў бяспекі жыццядзейнасці. Актуальнае пытанне і дзіцячага адпачынку.
Дэпутаты абмяняліся вопытам работы.  Лепшыя з лепшых адзначаны  граматамі, дыпломамі абласнога Савета дэпутатаў і грашовымі прэміямі.
Старшыня Ляхавіцкага  раённага Савета дэпутатаў  Яўгеній Юрлевіч звярнуў увагу на неабходнасць растлумачальнай работы сярод насельніцтва па пытаннях навядзення парадку, а таксама на ўзмацненне кантролю з боку кіраўніцтва сельвыканкамаў за ходам добраўпарадкавання аграгарадкоў і вёсак.  Адзначу, ёсць усе перадумовы для стварэння  зон адпачынку ў Крывошыне, Навасёлках, Жарабковічах.  І па-ранейшаму народным абраннікам трэба ўважліва  ставіцца да  праблем насельніцтва.
– Недапушчальная раўнадушнасць.  Работа  са зваротамі грамадзян – гэта паўсядзённы абавязак і кіраўнікоў сельвыканкамаў, і старастаў, і дэпутатаў, –  рэзюмаваў  старшыня райсавета.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *