Жыві разумна!

Апошні тыдзень першай чвэрці для рабят і настаўнікаў СШ № 1 райцэнтра прайшоў пад заклікам “Жыві разумна!”. Шматлікія мерапрыемствы і сустрэчы з  кампетэнтнымі суразмоўцамі былі накіраваны на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх.

Тыдзень вызначыўся разнастайнай праграмай і прайшоў у выглядзе эстафеты, якая ўяўляла сабой імправізаваныя станцыі. На прыпынку “Закон і парадак” рабяты адказвалі на пытанні праваахоўнай віктарыны, а на “Здароўі” праводзілі майстар-клас па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Станцыя “Натхненне” стала творчай, вучні праз малюнкі, плакаты, калажы, вершы і гумарэскі выказалі свае адносіны да шкодных звычак і супрацьпраўных дзеянняў. “Чысцюля” аб’яднала аматараў добраўпарадкавання.

Запомніліся акцыі “Скрыня даверу” і “Падумай пра гэта”, падчас якіх рабяты і дарослыя абмяркоўвалі пытанні адказнасці непаўналетніх за ўчыненыя правапарушэнні.

Шмат цікаўных сабралася на выставе кніг “Права на кожны дзень”. Запамінальным момантам тыдня стала сустрэча школьнікаў з супрацоўнікамі пракуратуры, раённага аддзела ўнутраных спраў, лідарамі БРСМ. Прававы тыдзень завяршыўся, але мы спадзяёмся, што дэвіз “Жыві разумна!” стане дэвізам жыцця для рабят.

Вікторыя БІЗА,
сацыяльны педагог
СШ № 1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *