Ля вады

Каб летні адпачынак на вадаёмах не прывёў да бяды, дадатковыя меры, накіраваныя на бяспечнае знаходжанне грамадзян у даных месцах, прадпрымаюць і праваахоўныя органы. Гэта датычыць і трох афіцыйна створаных месцаў масавага адпачынку, і так званых стыхійных зон.
Нагадаем, што адміністрацыйным заканадаў-ствам прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах (арт. 23.63 КоАП). Санкцыя данага артыкула цягне накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь.
Зроблены абследаванні месцаў адпачынку, чыгуначных станцый і прыпыначных пунктаў, пад’язных шляхоў да месцаў масавага адпачынку і дзіцячага аздараўленчага лагера на прадмет эксплуатацыйнага стану дарожнага пакрыцця, наяўнасці і стану неабходных дарожных знакаў, гасцявых стаянак, а таксама прыстасаванняў, якія перашкаджаюць несанкцыянаванаму ўезду транспарту ў ахоўную зону гэтых тэрыторый.
Сёлета супрацоўнікі РАУС у месцах масавага адпачынку грамадзян спынілі 14 адміністрацыйных правапарушэнняў, сярод якіх асноўным з’яўляецца распіццё  алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва  (арт. 17.3 КоАП). Санкцыя па ім  прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 8 БВ, а ў адпаведнасці з ч. 3 данага артыкула за такія дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання – штраф у памеры ад 2 да 15 БВ або адміністрацыйны арышт.
За дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП) паблізу вадаёмаў да адказнасці прыцягнуты 3 правапарушальнікі (санкцыя артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 2 да 30 БВ або адміністрацыйны арышт).
Па лініі работы ДАІ ў месцах масавага адпачынку грамадзян выяўлена 6 адміністрацыйных правапарушэнняў, пераважна гэта прыпынак або стаянка транспартнага сродку з парушэннем правіл дарожнага руху (ч. 1 арт.18.22), пакаранне за якія – папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры 1 БВ.
«Здароўе» купальнага сезона не заўсёды залежыць ад работы адказных службаў, а, як правіла, і ад паводзін саміх адпачываючых.
Сяргей ПАЖОГА,
намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *