Не заўтра, а сёння

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне нагадвае, што, згодна дзеючага заканадаўства, 15 лістапада 2011 года  заканчваецца тэрмін уплаты падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы.

Усім жыхарам г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна, якія па нейкіх прычынах не выканалі падатковае абавязацельства і не заплацілі падаткі да ўказанага тэрміну або заплацілі ў няпоўным размеры, прапануецца не адкладваць “на заўтра”, а зрабіць належныя плацяжы да ўказанага тэрміну.

Звяртаем увагу, што ў выпадку адмовы плацельшчыкаў ад уплаты падаткаў, падаткі будуць спагнаны ў судовым парадку. За несвоечасовую ўплату маёмасных падаткаў налічваюцца пені і прымяняецца адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

Андрэй ТУПІК,
начальнік аддзела
інспекцыі МПЗ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *