Помнім і шануем

76 гадоў аддзяляе нас ад таго жудаснага дня – 22 чэрвеня 1941-га, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Памяць пра суровыя выпрабаванні, пра подзвіг народны жыве ў сэрцах удзячных нашчадкаў. Мір заваяваны гераічным пакаленнем.
22 чэрвеня 2017 года на плошчы Цырыманіялаў у Брэсцкай крэпасці адбыўся традыцыйны мітынг-рэквіем, прысвечаны 76-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Драматычная тэатралізаваная пастаноўка нагадала прысутным трагічную і гераічную гісторыю абароны Брэсцкай крэпасці. У цырымоніі прынялі ўдзел тысячы жыхароў і гасцей Брэста, кіраўніцтва горада і вобласці, дэпутаты, ветэраны, моладзь. Цяперашняе пакаленне ваеннаслужачых усклала вянкі да пліт некропаля, пагранічнікі апусцілі кветкі ў воды Буга. Прысутныя ўшанавалі памяць герояў мінутай маўчання.
Больш як 450 ваенна-гістарычных рэканструктараў з 11 краін удзельнічалі ў Брэсце  ў  VII Міжнародным фестывалі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «22 чэрвеня 1941. Брэсцкая крэпасць». Арганізатарамі выступілі Брэсцкая абласная арганізацыя ГА «БРСМ», ваенна-гістарычны клуб «Гарнізон», пры падтрымцы Брэсцкіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Міністэрства абароны, Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *