Сябруем летнікамі – сябруем краінамі

Лагеры – прышкольныя, тэматычныя і, канешне, Чайка”. Адпачынак разам з бацькамі ў санаторыях ці на моры, падарожжы і экскурсіі –  канікулы працягваюцца. Яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі з Ляхавіцкага раёна арганізавана аздараўліваюцца ў некаторых замежных краінах.
Пяцёра рабят з Крывошынскай СШ, а таксама па аднаму з  Тальмінавіцкай, Востраўскай, Жарабковіцкай СШ з 10 чэрвеня  па 8 ліпеня  добра праводзяць час у Вялікабрытаніі –  гасцююць у  англійскіх сем’ях. Такую магчымасць прадаставіў міжнародны фонд «Лінія жыцця. Дзеці Чарнобыля», які актыўна супрацоўнічае з  упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і займаецца  арганізацыяй адпачынку дзяцей з няпоўных,  неўладкаваных, прыёмных сем’яў. Па скайпу нашы юныя землякі і паведамілі пра выдатныя англійскія канікулы.
А з 20 па 27 чэрвеня 12 старшакласнікаў з нашага раёна знаходзіліся ў летніку ў суседняй Польшчы. Паміж польскім горадам Людвінам і Ляхавічамі наладжаны  цесныя добрасуседскія стасункі. Юныя ляхавічане ўжо адпачывалі там у лагеры, а таксама ўдзельнічалі ў міжнародным футбольным турніры.   У мінулым годзе, згодна падпісанага двухбаковага пагаднення, рабяты з Польшчы з задавальненнем бавілі час на трэцяй змене ў ляхавіцкай “Чайцы”, дзе ім вельмі спадабалася. Сяб-руем летнікамі – сябруем краінамі.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Сябруем летнікамі – сябруем краінамі

  • 01/07/2017 в 14:42
    Permalink

    Шчасліўчыкі! Адпачынак -пападарожжа і новыя сябры — гэта так цудоўна. Цікава будзе даведацца пра ўражанні нашых юных землякоў пра замежныя гасцяванні, пачытаць «я ў нас і як у іх».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *