Факт-экспрэс-навіны

  • УВАГА. У краіне праходзіць традыцыйны месячнік «Чалавек з белым кіем». Як расказала старшыня раённай арганізацыі БелТІЗ Зоя Хмарык, сёлета нашым землякам- інвалідам па зроку былі перададзены гаворачыя часы ад камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Падчас інфармацыйнага дня ў гасцях у таварыства пабывалі прадстаўнікі раённай арганізацыі «Чырвонага крыжа» і райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
  • ПРАД’ЯВІЦЕ ПАШПАРТ! Банкі ў Беларусі з 9 лістапада прадаюць валюту фізічным асобам толькі пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу. Да такіх дакументаў адносяцца пашпарт грама-дзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы.
  • ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ. У рэдакцыю даслала ліст жыхарка вёскі Забер’е Тамара Варабей. Жанчына скардзілася на якасць  медыцынскага абслугоўвання ў Тухавіцкай урачэбнай амбулаторыі. Згодна Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грама-дзян», «ЛВ»  накіраваў  пісьмо  для разгляду і прыняцця мер кіраўніцтву Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Як паведаміў галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Усцюшкоў, праведзена службовае расследаванне, падчас якога шэраг недахопаў у арга-нізацыі медабслугоўвання пацвердзіўся. Загадчыцы амбулаторыі ўказана на іх.
  • БУДЗЕ ХОЛАДНА. Гэта зіма ў Беларусі, як чакаецца, будзе халаднейшая, чым звычайна, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Прагназуецца, што сярэдняя тэмпература паветра зімой будзе на 0,5-1 градус ніжэйшая за кліматычную норму, якая складае мінус 5,5 градуса. Колькасць дзён з тэмпературай ніжэйшай за мінус 20 градусаў гэтай зімой чакаецца ад 10-15 дзён па паўднёвым захадзе да 19-23 дзён па  паўночным усходзе рэспублікі.

Паводле папярэдніх прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, першыя два зімовыя месяцы будуць маласнежнымі, а вялікая колькасць ападкаў (вышэйшая за кліматычную норму) выпадзе ў лютым.

Зімовае надвор’е ў Беларусі чакаецца ў другой палавіне лістапада.

  • · ЗДАРОВЫЯ КАНІКУЛЫ. Як расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Надзея Сокал, і падчас восеньскіх канікулаў 150 малодшых школьнікаў з СШ №1, 2, гімназіі, Крывошынскай і Ліпскай СШ працягвалі наведваць школу. Рабяты адпачывалі ў аздараўленчых лагерах, створаных пры навучальных установах.

8 лістапада пасля 10-дзённага перапынку ў навучанні школьнікі вярнуліся за парты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *