На здароўе! У Ляхавіцкай паліклініцы пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй пачаў працаваць рэнтгенафлюараграфічны кабінет

Загадчык аддзялення рэнтгенаўскай дыягностыкі Сяргей Памазанскі, лабаранты Наталля Ракашэвіч, Лілія Палхоўская.

Чарговы падарунак медыцынскага прызначэння атрымалі  жыхары Ляхавіччыны. З 19 чэрвеня ў паліклініцы пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй пачаў працаваць рэнтгенафлюараграфічны кабінет. Перамены ў ім значныя: зроблена поўная рэканструкцыя  памяшкання, у бліжэйшы час паступіць новая  мэбля, а самае галоўнае  – устаноўлены сучасны апарат айчыннай вытворчасці “Пульмаскан”. Загадчык аддзялення рэнтгенаўскай дыягностыкі Сяргей Памазанскі пералічвае перавагі абноўкі, якая закранае здаровыя інтарэсы медыкаў  і насельніцтва нашага раёна:

– “Пульмаскан” з  навейшага пакалення  лічбавых флюарографаў  прызначаны  для правядзення прафілактычных і дыягнастычных абследаванняў  органаў грудной клеткі.  Высокая якасць фотаздымкаў дазволіць  выяўляць  паталогію на ранняй стадыі.   Значэнне мае і  нізкая прамянёвая нагрузка на пацыента і медперсанал. Здымкі адпраўляюцца на рабочы камп’ютар урача, рабочае месца якога абсталявана ў суседнім кабінеце. Вынікі абследавання будуць захоўвацца ў базе даных, а пры неабходнасці  пацыент можа іх запісаць на дыск.
Каштуе  “Пульмаскан” 117 тысяч 500 рублёў і сродкі на яго набыццё былі выдзелены з рэспубліканскага бюджэту.
Будаўніцтва ўсяго аб’екта абышлося раённаму бюджэ-ту ў суму амаль 75 тысяч рублёў. З’яўленне “Пульмаскана” дазволіць разгрузіць “Уніскан”, які “прапісаны” ў рэнтгенакабінеце. За год прафі-лактычныя і дыягнастычныя абследаванні праходзяць ад 18 да 20 тысяч нашых землякоў, за дзень – да 90 чалавек. Дарэчы, кабінет будзе працаваць у дзве змены з 8 да 18 гадзін, у суботу – да 14.00.
Ляхавічане пакуль адзіныя ў вобласці, хто можа абследавацца на такой  апаратуры. Урачы Сяргей Памазанскі і Канстанцін Дзядзюля  асвоілі  новую камп’ютарную праграму і  з веданнем справы “чытаюць” флюараграфічныя здымкі.  Гатовы да працы і  рэнтген-лабаранты  Лілія Палхоўская і Наталля Ракашэвіч, якія ў медыцыне таксама не навічкі.
Хто яшчэ не прайшоў флюараграфію? Калі ласка, на абследаванне!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.



На здароўе! У Ляхавіцкай паліклініцы пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй пачаў працаваць рэнтгенафлюараграфічны кабінет: 1 комментарий

  • 05/07/2017 в 14:08
    Permalink

    Навіны пра медыцынскія абноўкі чытаю з цікавасцю — яны дзеля нас, дзеля нашага здароўя. Падабаецца прастора і ўтульнасць, створаная ў паліклініцы. Засмучае, праўда, што не заўсёды ў свабодным доступе талончык да ўрача.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *