Паважаныя жыхары горада Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна, дарагія ветэраны!

Паважаныя жыхары горада Ляхавічы  і Ляхавіцкага раёна, дарагія ветэраны!
Прыміце самыя  сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Усё далей пераможныя залпы мінулай вайны, але памяць пра бессмяротны подзвіг савецкага народа жыве ў нашых сэрцах.
Працягваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, мы з любоўю   будуем родную Беларусь. Наша краіна стабільная, адкрытая свету і нікому не пагражае. Няхай над Радзімай заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах.
Васілій МАРКЕВІЧ, член Савета Рэспублікі.

Дарагія землякі, шаноўныя ветэраны!
Велічнае свята – Дзень Рэспублікі  – напаўняе сэрца радасцю, гонарам за сваю краіну, удзячнасцю за подзвіг, здзейснены пакаленнем пераможцаў, і за дастойны працяг – стваральную працу, умацаванне міру, клопаты пра чалавека і многае іншае, чым вызначаецца сённяшні дзень нашай маладой незалежнай дзяржавы.
Віншую вас, дарагія сябры, і з 525-годдзем любімага горада Ляхавічы, які прыгажэе і абнаўляецца. Галоўнае яго багацце – людзі, якія любяць сваю зямлю ўсім сэрцам і стараюцца  зрабіць яе яшчэ больш моцнай і заможнай.
З пажаданнямі далейшага росквіту, важкіх  спраў і прыгожых памкненняў, моцнага здароўя,
Леанід ЦУПРЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *