Па працы – пашана

Поспех любой справы вырашаюць людзі. Менавіта іх прафесіяналізм, стаўленне да ўчастка работы, за які адказваюць, з’яўляецца галоўным у дасягненні выніку. У кожным працоўным калектыве  ёсць свае перадавікі і наватары, ёсць лепшыя з лепшых. Па добрай традыцыі іх прозвішчы  гучаць у дні святаў і ўрачыстасцяў, калі ўшаноўваецца чалавек працы. Вось і на гэты раз, напярэдадні Дня Рэспублікі, з нагоды юбілейнай для нашага райцэнтра даты падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці, прафесійнае майстэрства па выніках работы за 2016 год аб’яўлена: старшаму прарабу УБП “ПМК-13”   ААТ “Пінсксаўгасбуд” Уладзіміру БЕЛЬМАЧУ; дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання РАНС, прапаршчыку ўнутранай службы Вадзіму ЦІМОШАКУ; фельчару (загадчыцы) Тальмінавіцкага фельчарска-акушэрскага пункта Галіне КОРШУН; старшаму майстру Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння філіяла “Баранавіцкае вытворчае ўпраўленне” ВРУП “Брэстаблгаз” Станіславу ШЧУКУ; апаратчыку СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Ірыне БУБЕНЧЫК; вадзіцелю ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Івану БЕЦЬКУ; трактарысту-машыністу мехатрада ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Васілію ВЯЛЕСЬКУ; машыністу экскаватара ДУВП “Ляхавіцкае ПМС” Аляксандру МАРОЗУ; бібліятэкару дзяржаўнай установы культуры “Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віталіі ЛАГУН; старшай медыцынскай сястры Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы “Крывошын” Жанне ЧАРАНКЕВІЧ; урачу-псіхіятру-нарколагу (загадчыцы аддзялення)  Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы “Крывошын” Алене КАСПЯРОВІЧ; сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ляхавіцкага ТЦСАН Алене ЧАРАНКЕВІЧ; былому дырэктару ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Леаніду ЛЕЙЧАНКУ; мастацкаму кіраўніку ГДК   г. Ляхавічы дзяржаўнай установы культуры “Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” Людміле ЛАМАКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *