Факт-экспрэс-навіны

  • · АПТЫМІСТЫЧНАЯ ДЭМАГРАФІЯ. Аптымістычную навіну паведаміла начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла Палтарак: у кастрычніку насельніцтва Ляхавіччыны папоўнілася дзвюма двойнямі. Нядаўна шчаслівыя таты атрымалі пасведчанне аб нараджэнні Мацвея і Маргарыты Жукоў, Варвары і Валерыі Ярашаў. Няхай малышы растуць здаровымі і шчаслівымі!
  • · «НЕ МАРНАТРАЎ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!» Акцыя пад такой назвай праходзіць у краіне. Яе сумеснымі намаганнямі праводзяць міністэрствы па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, культуры, БРСМ і іншыя зацікаўленыя службы.

Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Равінскі расказаў, што першы этап акцыі прызначаны на сёння, 12 лістапада. Падчас яго пройдзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне надзвычайных сітуацый і фарміраванне ў насельніцтва здаровага ладу жыцця.

Другі этап акцыі адбудзецца ва ўсіх рэгіёнах краіны 26 лістапада.

  • · ЧАКАЕМ АДКАЗУ. У «ЛВ» № 75 за  1 кастрычніка пад рубрыкай «Фермы рыхтуюцца да зімы» быў змешчаны матэрыял «Зімой і летам адным цветам». У ім, у тым ліку, ішла размова пра недахопы ў падрыхтоўцы да стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы ў СВК «Жарабковічы». Нягледзячы на тое, што кіраўніцтва кааператыва абавязана было адрэагаваць на публікацыю да 4 лістапада, адказу «ЛВ» так і не атрымаў. Чакаем адэкватнага рэагавання!
  • · БЕЛАРУСЫ Ў ГІСТОРЫІ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ. Саюз пісьменнікаў Беларусі плануе ажыццявіць праект «Беларусь у гісторыі сусветнай цывілізацыі». Аб гэтым паведаміў 9 лістапада старшыня праўлення Саюза Мікалай Чаргінец. Праект раскажа аб беларусах, якія пра-славіліся ў свеце і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай цывілізацыі. Беларускія пісьменнікі даследавалі мноства біяграфій, матэрыялаў і выявілі больш за 3 тыс. імён вядомых людзей, якія маюць дачыненне да Беларусі.

Рэалізацыя праекта пачнецца ў бліжэйшы час.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *