Асеннія гукі музыкі

Восеньскія канікулы школу мастацтваў не пакінулі ў цішыні. Выкладчыкі і вучні рыхтаваліся да сустрэчы з выхаванцамі прышкольнага лагера “Вясёлка”, які гасцінна расчыніў дзверы для пачаткоўцаў СШ № 2. Яшчэ да сустрэчы з равеснікамі юныя музыканты з задавальненнем рэпетыравалі кожнае сваё выступленне.

Канцэрт “Асеннія гукі музыкі” парадаваў разнастайнасцю жанраў, стыляў і эпох. Творы вядомых музыкантаў вучні выконвалі на домры, гітары, баяне, акардэоне, фартэпіяна. Апладысментамі сустракалі слухачы выступленні цымбалістаў, скрыпачоў, піяністаў. На канцэрце  разам з навічкамі сваё музычнае слова сказалі, праігралі, праспявалі і прафесіяналы – выкладчыкі школы мастацтваў.

Без сумненняў, канцэртная праграма рабятам спадабалася і запомнілася, а сустрэча з музыкай пакінула толькі выдатныя ўражанні і жаданне прыйсці ў госці ў школу мастацтваў яшчэ не аднойчы.

Алена РАВІНСКАЯ,
дырэктар
Ляхавіцкай школы мастацтваў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *