Лямпачка лазні з трагічным фіналам…

І лямпачка страляе

Няправільны мантаж галагенавай лямпачкі стаў прычынай узгарання, што адбылося ў адным з дамоў у Вялікай Лотве 12 студзеня. На шчасце, абышлося без ахвяр, агонь паспеў пашкодзіць толькі перакрыцці ў доме.

Замест лазні – папялішча

Не думаў, не гадаў ляхавічанін, што не доўга давядзецца яму парыцца ва ўласнай лазні ў вёсцы Гукова. У мінулую надзелю яна згарэла, а прычынай стала незахаванне правілаў пажарнай бяспекі пры будаўніцтве аб’екта. Цяпер гаспадару давядзецца мыцца ў ванне ці карыстацца паслугамі грамадскай лазні.

Дзень нараджэння з трагічным фіналам

16 студзеня на тэрыторыі Беларусі адбылося 47 пажараў, на якіх загінулі 15 чалавек. Адзін з трагічных выпадкаў адбыўся на Ляхавіччыне. Малады чалавек  адзначаў свой дзень нараджэння 15 студзеня. Гарэлка лілася ракой. Святкаванне працягвалася і на наступны дзень. Гаспадар і адзін з яго гасцей заснулі п’янымі, а перад гэтым, мабыць, курылі. Прачнуліся, калі агонь бушаваў ва ўсю. Госць з Забер’я паспеў уцячы, атрымаўшы апёкі твару і рук, а сам імяніннік спрабаваў вылезці праз акно, але не змог і загінуў пры пажары. Выратаваць пацярпелага спрабаваў малодшы брат — не атрымалася.

Канчатковую прычыну пажару ўстановіць праверка.

Сяргей СЕМАКОВІЧ, начальнік інспекцыі дзяржпажнагляду

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *