Радзіма – Беларусь

Незалежная, свабодная, міралюбівая, міратворчая  Беларусь  урачыста адзначыла сваё галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці.

Урачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Незалежнасці Беларусі, 1 ліпеня прайшло ў Палацы Рэспублікі. На ім выступіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была няпростай. Але імкненне нашага народа жыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў сілу і мацаваў яго дух», – падкрэсліў Кіраўнік краіны.
Прэзідэнт адзначыў, што ідэя нацыянальнай дзяржавы праходзіла чырвонай ніткай праз усе пакаленні. Нягледзячы на шматлікія войны, палітычныя і эканамічныя ўзрушэнні, беларускі народ выстаяў, не знік з гістарычнай авансцэны. Наадварот, кожны няпросты перыяд узбагачаў гэтую ідэю сваім зместам, захоўваў і ўмацоўваў яе, даваў сілы для новага этапу развіцця.
«Творцам незалежнасці можа быць толькі сам народ, яго воля, калектыўны розум і лідары», – упэўнены Кіраўнік  дзяржавы.
Гаворачы пра сённяшні дзень краіны, Прэзідэнт падкрэсліў: «Але галоўная наша каштоўнасць – народ. Менавіта таму дзяржаўная палітыка падпарадкавана прынцыпу: усё на карысць чалавека. Ніякія балты і гайкі дзяржаве і ўладзе не патрэбныя, калі гэта не будзе працаваць на чалавека. Гэта – кіраўніцтва да дзеяння для ўсіх органаў улады. Таму што рэспубліка з’яўляецца сапраўды народнай!»
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падкрэсліў, што дата  3 ліпеня выбрана невыпадкова. «Адзначаць галоўнае дзяржаўнае свята менавіта сёння, 3 ліпеня, мы сталі па волі нашага народа, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Гэты выбар сведчыць аб гістарычнай памяці беларусаў і пераемнасці пакаленняў. У нашых сэрцах незалежнасць Беларусі непарыўна звязана з яе вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». «Мы ніколі не забудзем тых, каму абавязаны пазбаўленнем ад нацысцкага прыгнёту. Вялікая Перамога была атрымана дзякуючы гераізму воінаў Чырвонай Арміі і працаўнікоў тылу, стойкасці і адзінству ўсіх савецкіх людзей», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Сэрца поўніцца гонарам за сваю Радзіму, за яе сённяшнія дасягненні. У парадзе ў гонар Дня Незалежнасці  былі задзейнічаны  войскі Мінскага гарнізона, каля 3500 ваеннаслужачых, 222 адзінкі тэхнікі. У складзе механізаванай калоны – танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, аўтамабілі «Багатыр», лёгкабраніраваныя аўтамабілі «Кайман», аўтамабілі з беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі, станцыі Р-434, мінамётныя комплексы «Сані», баявыя машыны «Штурм», рэактыўная сістэма залпавага агню «Паланэз» і іншая баявая тэхніка.У складзе паветранага эшалона ў парадзе прынялі ўдзел 26 верталётаў і   32 самалёты.
Калона грамадзянскай тэхнікі была прадстаўлена 102 адзінкамі, у іх ліку легкавыя аўтамабілі «БелДжы», тэхніка Мінскага трактарнага завода, холдынгаў «Гомсельмаш», «Амкадор».
У музычна-творчым нумары «Красуй, Беларусь!» прынялі ўдзел каля 2000 маладых людзей.
Сучасныя дасягненні беларусаў нароўні з мінулым з’яўляюцца нагодай для гонару. Такое меркаванне выказаў у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» на ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс. «Патрыятызм звязаны не толькі з мінулым, хаця гэта вельмі важна – ведаць сваю гісторыю, традыцыі і важныя падзеі, якія былі. Трэба ганарыцца тым, што мы маем сёння, тымі справамі, якія нашы суайчыннікі здзяйсняюць у розных галінах народнай гаспадаркі, культуры, спорту. Мы павінны на гэтым вучыць моладзь. А такія помнікі, як Брэсцкая крэпасць, – гэта сімвал гераізму і стойкасці нашага народа», – падкрэсліў Анатолій Ліс.  «Мы жывём у міры ўжо доўгі час, паказваем нядрэнныя паказчыкі і ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, у тым ліку – Брэсцкай вобласці. Рэгіён, горад Брэст і Жабінкаўскі раён занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару», – сказаў губернатар.
У Брэсце ў гэты святочны дзень адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны, кіраўнікі вобласці і горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій, рэлігійных канфесій, шматлікіх грамадскіх арганізацый. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы. Таксама ў гэты дзень кветкі і вянкі былі ўскладзены да абеліска «Вызваленне» на плошчы Свабоды.
Разам з усёй краінай галоўнае дзяржаўнае свята адзначыла і Ляхавіччына. Прычым урачыстасці былі аздоблены і нерадавой падзеяй мясцовага маштабу – Ляхавічы адзначалі 525-годдзе.
Па матэрыялах БЕЛТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Радзіма – Беларусь

  • 06/07/2017 в 12:55
    Permalink

    Праздничный наряд очень даже к лицу нашим Ляховичам. Уютный, современный, удобный и довольно молодой наш город. Возвращаюсь сюда с ностальгией, но всегда счастливая от встречи.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *