Ёсць такая ноч чароўная

Існуе летняе свята, пра паходжанне якога складзена мноства легенд і паданняў. Яно мае язычніцкія карані, звязана з культам сонца. Напрыклад, па адным з паданняў, ноччу ў рэках купаюцца русалкі, і менавіта ў купальскую ноч цвіце папараць-кветка (яе пошук – галоўны рытуал). Адзначаецца Купалле ў ноч з 6 на 7 ліпеня. У некаторых крыніцах паказана, што ў продкаў святкаванне прыпадала на дзень летняга сонцастаяння – 23 чэрвеня, па каталіцкім жа календары яно адзначаецца 24 чэрвеня.

У Ляхавічах на працягу многіх гадоў Купалле праходзіла на рыначнай плошчы ля ракі Ведзьма. Традыцыйна было вялікае вогнішча, дзяўчаты пускалі вянкі ў раку. Апошнім часам Купалле святкуецца ў гарадскім парку. І ўжо сёння пабачым, якія сюрпрызы прыгатавалі яго арганізатары, пра што і раскажам у наступным нумары “ЛВ”.
Ірына ШЛОЙДА,
студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта     імя А. С. Пушкіна.
СВЯТА КУПАЛЛЯ СЁННЯ  ПРОЙДЗЕ Ў ПАРКУ ПА ВУЛІЦЫ ДЗЕСЮКЕВІЧА. ПАЧАТАК у 19 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *