Дапамажыце знайсці чалавека

Ляхавіцкім РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне без вестак прапаўшага БОРТНІКА Сяргея Канстанцінавіча, 2.06.1977 г. н., ураджэнца  і жыхара  г. Ляхавічы, які 11.10. 2011 года паехаў на заробкі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена.

Яго прыкметы: на выгляд 30-35 гадоў, рост 165-170 см, сярэдняга целаскладу, валасы кароткія русыя, бровы прамыя, вочы карыя.

Быў апрануты: шапка вязаная чорнага колеру, куртка чорнага колеру, штаны спартыўныя, масцерка, красоўкі белага колеру. З сабой меў чорную спартыўную сумку з устаўкай чырвонага колеру.

Асаблівыя прыкметы: на правай руцэ – татуіроўка ў выглядзе надпісу (група крыві) ІІ – станоўчы рэзус.

Ляхавіцкім РАУС адшукваюцца без вестак прапаўшыя

БУКОВІЧ Анатолій Мікалаевіч, 21.09.1950 года нараджэння (пражываў: Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, в. Судзіловічы), які 6.08.2011 г. прыкладна ў 13.30 пасля выпіскі з абласной псіхіятрычнай бальніцы “Крывошын” выйшаў за межы яе тэрыторыі і яго месцазнаходжанне да гэтага часу невядома.

Прыкметы адшукваемага: на выгляд 55-60 гадоў, рост каля 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы русыя, хвалістыя, ёсць лобная залысіна, твар трох- вугольны, вочы блакітныя, губы тонкія.

Быў апрануты: кашуля ў палоску сіняга колеру з доўгім рукавом, штаны спартыўныя сіняга колеру з палоскамі па баках шэрага колеру, на нагах сланцы  гумавыя сіняга колеру.

КУЛІК Мяфодзій Якаўлевіч, 2.02.1932 г. н., (пражываў: г. Ляхавічы, вул. Ле-ніна, д. 37), які 4.08.2011 года прыкладна ў 8.00 пайшоў з уласнай кватэры ў невядомым накірунку і яго месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы адшукваемага: на выгляд 75-80 гадоў, рост каля 160-165 см, хударлявага целаскладу, валасы сівыя, ёсць лобная залысіна, твар бледны, вочы блакітныя, губы тонкія.

Быў апрануты: кепка, кашуля светлая з доўгім рукавом, штаны чорнага колеру, туфлі чорнага колеру без шнуркоў.

ЛАНКУЦЬ Уладзімір Уладзіміравіч, 27.07. 1957 г.н. (пражываў: Ляхавіцкі раён, в. Гарбачы), які 20.03.2010 г. прыкладна ў 10.00 пайшоў з уласнага дома, і яго месца-знаходжанне да гэтага часу невядома.

Прыкметы адшукваемага: на выгляд 55-57 гадоў, рост каля 176 см, хударлявага целаскладу, валасы хваліс-тыя, цёмна-русыя, твар авальны, бледны, вочы карыя, губы сярэдняй таўшчыні.

Быў апрануты: бушлат ваеннага тыпу зеленаватага колеру, штаны – галіфэ, боты гумавыя, шапка-вушанка.

Асаблівыя прыкметы: на правай кісці татуіроўка ў выглядзе асобных літар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *