Факт-экспрэс-навіны

· ДЗЕНЬ УЧАСТКОВАГА. 17 лістапада — Дзень утварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі. З гэтымі супрацоўнікамі праваахоўных органаў грамадзянам даводзіцца сустракацца найчасцей, і таму менавіта ўчастковыя ў значнай ступені вызначаюць твар міліцыі. За 10 месяцаў участковыя інспектары Ляхавіцкага РАУС разгледзелі 1336 заяў і паведамленняў, раскрылі 33 злачынствы. Дарэчы, толькі гэтым іх работа далёка не абмяжоўваецца.

· СТУДЭНЦКАЕ СВЯТА. Па традыцыі  17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Разам з вялікай студэнцкай браціяй заўтра яго адзначаць і тыя, хто вучыцца ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы.

·  ВЫБАРЫ І СПРАВАЗДАЧЫ. Справа-здачнавыбарны сход РА ГА «Беларускі саюз афіцэраў» прайшоў 12 лістапада. Старшынёй раённай арганізацыі зноў абраны Аляксандр Русін.

·  ПЛАЦІМ ПАДАТКІ. 23 лістапада з 10 да 12 гадзін інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне правядзе «гарачую лінію» па пытаннях прымянення падатковага заканадаўства. Пытанні можна задаць па тэлефонах 2-36-27 (аддзел па падаткаабкладанні юрыдычных асоб) і 2-34-86 (аддзел па падаткаабкладанні фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў).

·  АКЦЫЯ. Першы этап рэспубліканскай акцыі «Не марнатраў сваё жыццё» праве-дзены ў райцэнтры ў мінулую суботу. Як расказаў інспектар РАНС Сяргей Гатоўчыц, у гэты дзень супрацоўнікі РАНС і АДАІ, актывісты маладзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў-пажарных і клуба юных выратавальнікаў прапагандавалі здаровы лад жыцця і бяспечныя паво-дзіны сярод пасажыраў грамадскага транспарту і аўтааматараў.

Усе, хто жадае пазнаёміцца з пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай, больш даведацца пра вогненныя наступствы курэння, могуць прыйсці на рыначную плошчу Ляхавічаў 26 лістапада ў 11 гадзін, калі пачнецца другі этап акцыі.

· ЗВАНОК НА «ГАРАЧУЮ ЛІНІЮ «ЛВ». У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Крывошын Святлана Сапега. Жанчына падзялілася праблемай, што стварае нязручнасці ўжо не першы дзень: Крывошынскі дрэваапрацоўчы цэх ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» у прамым сэнсе засыпае двор суседняга дома, дзе жыве Святлана Уладзіміраўна, пілавіннем, што высыпаецца з перапоўненых бункераў. Пераадрасуем гэты зварот у лясгас, падраздзяленнем якога з’яўляецца цэх.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *