Атрымала Таня, лічы, па поўнай…

Па біялогіі на ЦТ – 99 балаў, па беларускай мове – 97, па хіміі – 89. Як вам такі вынік? Безумоўна, уразіць! Гэта адзнака ведаў выпускніцы Начаўскай школы, залатой медалісткі Таццяны Чаранкевіч на цэнтралізаваным тэсціраванні. Дзяўчына марыць паступіць у медуніверсітэт, і ёсць усе падставы спадзявацца, што яна ў хуткім часе стане студэнткай. Скажам ад душы: такія медыкі нам  патрэбны!
– Вынікам задаволена. Прызнаюся, не чакала такіх балаў. Вельмі рада, што тэсціраванне прайшла дастойна, – Таня сціпла гаворыць пра свой даволі гучны поспех. Атрымала, лічы, па поўнай. Калі дадаць школьныя, то ў яе 385 балаў з 400 магчымых. Дзяўчына з удзячнасцю ўспамінае ўсіх настаўнікаў, хто дапамагаў ёй рыхтавацца да экзаменаў.
Таццяна любіць вучыцца, цягнецца да ведаў, неаднойчы станавілася пераможцай раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд і конкурсаў. «Шчаслівы білет» ёй па сутнасці быў гарантаваны.
«ЛВ» шчыра жадае, каб усе свае мары Таня Чаранкевіч спраўдзіла.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Атрымала Таня, лічы, па поўнай…

  • 12/07/2017 в 23:13
    Permalink

    Какая же молодчинка, Танюша!По праву: умница, красавица!. Хвала и учителям. Вот вам и обычная сельская школа! Так держать!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *