Хто першым прымчыць на пажар

У той летні дзень у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях было па-сапраўднаму горача: дух спаборніцтва вітаў паўсюдна. За права  звацца лепшым вадзіцелем змагаліся 13 прафесіяналаў  з усіх падраздзяленняў РАНС.
Кожны  ўдзельнік выконваў спецыяльныя індывідуальныя  практыкаванні, дэманстраваў навыкі кіравання транспартным сродкам,  праходзіў  тэсціраванне на веданне правілаў дарожнага руху.
Лепшым вадзіцелем аварыйна-выратавальнага аўтамабіля прызнаны супрацоўнік ПАВП №12 Аляксандр Чабатарэнка, а яго калега Максім Масцілоўскі перамог у намінацыі «Лепшы  вадзіцель спецыяльнага легкавога аўтамабіля». У хуткім часе яны будуць прадстаўляць Ляхавіччыну на абласным этапе прафесійнага конкурсу.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *