А ваша «Маёмасць» у справе?

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі  Беларусь ад 1 лютага 2016 года № 79 тэрмін звароту імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» устаноўлены па  30 чэрвеня 2019 года.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь грамадзяне могуць выкарыстаць імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць» пры абмене іх на акцыі прадпрыемстваў, якія зняходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, праз адасобленыя падраздзяленні ААТ «АСБ Беларусбанк».
Для абмену можна выкарыстаць не толькі чэкі, налічаныя грамадзяніну ў якасці асабістай маёмаснай квоты, але і чэкі, атрыманыя ў спадчыну, а таксама да 250 чэкаў, перааформленых ад сваякоў.
Абмен акцый на чэкі   «Маёмасць» ажыццяўляецца ў любым падраздзяленні ААТ «АСБ Беларусбанк», які выконвае даную аперацыю. Ажыццявіць абмен чэкаў «Маёмасць» можна на акцыі тых прадпрыемстваў, акцыі якіх абменьваюцца ў падраздзяленні ААТ «АСБ Беларусбанк», у якім адкрыты спецыяльны чэкавы рахунак на імя грамадзяніна. Для ажыццяўлення працэдуры абмену грамадзяніну неабходна звярнуцца ў ААТ «АСБ Беларусбанк» з дакументам, што сведчыць асобу, і сертыфікатам чэкаў   «Маёмасць».
На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзіць абмен чэкаў «Маёмасць» на акцыі ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”.
На сайце Брэсцкага аблвыканкама (раздзел «Фонд «Брэстаблмаёмасць»/ «Даведачная інфармацыя»/ «Пералік акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх абменьваюцца на ІПЧ «Маёмасць») можна азнаёміцца з кароткай інфармацыяй пра вынікі дзейнасці вышэйназванага акцыянернага таварыства за 2016 год,  а таксама іншай інфармацыяй пра парадак выкарыстання чэкаў «Маёмасць».
Таццяна КАЦУБА, намеснік старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *