Ляхавіцкі лес сертыфікаваны

Па выніках сертыфікацыі, праведзенай пры супрацоўніцтве з польскай аўдытарскай кампа-ніяй, ДЛГУ ”Ляхавіцкі лясгас” атрымаў права на шэраг паставак прадукцыі за межы краіны. Гэта значыць, што якасць вядзення лясной гаспадаркі ў нашым раёне адпавядае міжнародным прынцыпам і крытэрыям адказнага лесакіравання.

Ва ўсе часы лес лічыўся каштоўным дарам прыроды. Аднак, яму заўсёды была патрэбна дапамога чалавека: догляд, ахова ад пажараў, шкоднікаў, хвароб, недапушчэнне браканьерства. Гэтыя праблемы актуальныя і сёння. Работнікі лясгаса шмат увагі ўдзяляюць ачыстцы лесу ад смецця, уладкаванню зон адпачынку. Напрыклад, за 10 месяцаў лясніцтвамі раёна праведзены санітарныя высечкі на 570 гектарах угоддзяў, яшчэ 750 гектараў ачышчаны ад засмечанасці (на жаль, ёсць яшчэ людзі, якія вывозяць смецце і выгружаюць прама ў лесе, не задумваючыся над тым, якую шкоду яны наносяць прыродзе).

Падчас санітарных высечак работнікі лясніцтваў нарыхтавалі 8100 кубаметраў драўніны.

Культура гаспадарання заключаецца і ў клопаце пра арганізацыю месцаў адпачынку ў лясах. На тэрыторыі раёна ёсць 18 утульных куточкаў, дзе можна спыніцца  праезджым і грыб-нікам-ягаднікам, каб перавесці дух і палюбавацца наваколлем. Сёлета 2 такія прыпынкі арга-нізаваны ў Крывошынскім лясніцтве, непадалёку ад дзіцячага аздараўленчага лагера “Чайка”. Але трэба, каб людзі  адпачывалі тут цывілізавана, не пакідалі пасля сябе горы смецця,  непатушанае вуголле. Берагчы і прымнажаць лес абавязаны ўсе.

Вольга МАСЯЙКОВА,
інжынер ДЛГУ ”Ляхавіцкі лясгас”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *