І яшчэ пра водны дысбаланс

"Заліўны лужок"

Адрас даўніх хранічных водастрат прапісаўся на вуліцы Цітовіча ў райцэнтры насупраць дома № 24. Тут хутчэй за ўсё  з-за няспраўнасці запорна-рэгулюючай арматуры водаправоднай сеткі ці па іншай тэхнічнай прычыне ўтварыўся, вобразна кажучы, штучны прыток Ведзьмы. Водаправодны калодзеж пастаянна перапаўняецца, пра што сведчыць невысыхаючая над ім лужына. Вада праклала сабе рэчышча ў блізкі двор і агарод, дзе ўтварыўся «заліўны» лужок. Ці трэба гаварыць, што гаспадарам гэта недаспадобы? Неаднаразова, па іх словах, яны звярталіся ў ЖКГ з просьбай ліквідаваць аварыйную сітуацыю. Месяца паўтара назад жылкамунгасаўцы ваду адкачалі. І ўсё. Ручай і сёння там.

Акрамя таго, што гэта сітуацыя стварае нязручнасці для канкрэтных людзей, яна можа ўзмацніцца з наступленнем зімы, якая з кожным днём усё бліжэй. Чаму гэты факт і адрас ігнаруюцца службай, на балансе якой  знаходзяцца водаправодныя сеткі, незразумела. Як незразумела і яшчэ адна акалічнасць: хто аплачвае кубаметры вады, што кругласутачна выцякаюць з сістэмы ў «несанкцыянаваным» месцы. Пытанне хутчэй за ўсё  рытарычнае, але канчатковую яснасць у яго няхай унясе жылкамунгас.
Вольга СВЯТЛОВА.

Вадзіца не з крыніцы...

І яшчэ пра водны дысбаланс: 1 комментарий

  • 14/07/2017 в 19:51
    Permalink

    Течёт вода рекой не один год в деревни Зубелевичи, около башни по улицы Садовой Неоднократно
    звонили в диспетчерскую ,результата ноль

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *