Лепш жыць, чым дым піць

Распаўсюджанасць тытунёвай эпідэміі ў нашай краіне па-ранейшаму выклікае трывогу. Па падліках медыкаў, больш як 47 працэнтаў мужчын і 17 працэнтаў жанчын кураць. А больш як 50 працэнтаў насельніцтва – пасіўныя курцы.

Штогод ад хвароб, звязаных з ужываннем тытуню, памірае 15,5 тысячы чалавек. Доля тых, хто сябруе з цыгарэтай, сярод анкалагічных хворых складае 84,5 працэнта, а ў кожнага чацвёртага памёршага ад злаякасных пухлін дыягнаставаны рак лёгкага.

З мэтай прафілактыкі анкала-гічных захворванняў, звязаных з тытунекурэннем, і прапаганды здаровага ладу жыцця з 10 па 17 лістапада на Брэстчыне праходзіць акцыя “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў”. Медыкі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, МНС, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, санітарнай службы, бээрэсэмаўцы арганізуюць “круглыя сталы”, “прамыя “ і “гарачыя” лініі, сустрэчы ў калектывах. Падчас кінаакцыі “Лепш жыць, чым дым піць” арганізаваны тэматычныя паказы відэафільмаў і відэаролікаў па прафілактыцы шкодных звычак.

Інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы на гэту тэму і па пытаннях здаровага ладу жыцця, фактарах рызыкі развіцця анкалагічных і перадракавых захворванняў  размешчаны на інфармацыйных стэндах ва ўстановах аховы здароўя, у працоўных калектывах, транспарце, на кірмашах і ў іншых грамадскіх месцах.

Лекцыі па пытаннях здаровага ладу жыцця арганізаваны ў навучальных установах, воінскіх часцях. Жадаючыя могуць прайсці дыягностыку для вызначэння тыпу курыльных паводзін, ступені нікацінавай залежнасці, гатоўнасці адмовы ад курэння, атрымліваюць інфармацыю ўрачоў пра сродкі пазбаўлення ад тытунезалежнасці ў аддзеле грамадскага здароўя Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *