У інтэрнэт-прасторы – Свяціца

Са 124 вёсак раёна літаральна 3-4 не маюць выхаду ў інтэрнэт. Гэта самыя аддаленыя вёскі раёна, напрыклад, Навасёлкі, Рагачы, дзе ёсць праблемы з пракладкай тэлефонных ліній. Але якраз яна вырашылася паспяхова: жыхары з задавальненнем карыстаюцца бесправадной тэлефаніяй (сувязь устанаўліваецца з дапамогай спецыяльных прыставак). А вось з выхадам у інтэрнэт тутэйшым насельнікам давядзецца пачакаць. Не вельмі далёкім іх суседзям – жыхарам вёскі Свяціца – пашанцавала. На мясцовай АТС нядаўна ўстаноўлена электроннае абсталяванне, якое дало магчымасць  яшчэ 30 абанентам устанавіць тэлефонную сувязь. Многія свяцічане сталі карыстацца шырокапалосным інтэрнэтам, можна падключаць byfly, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

Дарэчы, сёння 17 станцый раённага вузла электрасувязі прапаноўваюць кліентам такія паслугі.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *