Дзень без алкаголю

Аналіз злачыннасці за 10 месяцаў 2011 года паказвае, што, нягледзячы на зніжэнне ў цэлым па вобласці колькасці злачынстваў, учыненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, у 7 раёнах вобласці зарэгістраваны рост  гэтага віду злачынстваў.

Па даных упраўлення статыстыкі ў гэтым годзе ў вобласці ад выпадковага атручвання алкаголем загінула 250 грамадзян (у 2010 – 178). Пры гэтым, рост колькасці фактаў гібелі дапушчаны на тэрыторыі ўсіх рэгіёнаў, за выключэннем Брэсцкага раёна.

Адзначаецца рост фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў і забойстваў на глебе сямейна-бытавых адносін,  учыненых асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку ў Ляхавіцкім раёне – ад 0 да 1.

У мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці органаў унутраных спраў вобласці па прафілактыцы асацыяльных паводзін грамадзян, якія злоўжываюць алкагольнымі напіткамі, 17 лістапада на тэрыторыі вобласці будзе праведзены адзіны дзень прафілактыкі.

Будзе арганізавана праверка па месцы жыхарства асоб, якія стаяць на прафілактычным уліку ў АУС і якія злоўжываюць алкагольнымі напіткамі або схільных да насілля ў сям’і. Пройдуць выязныя судовыя пасяджэнні аб накіраванні хранічных алкаголікаў у ЛПП, пазбаўлення бацькоўскіх правоў і г. д.

Для грамадзян будзе працаваць тэлефон “гарачай лініі” ў Брэсце 8-0162-45-62-15.

Сяргей ДУЧЭНКА,
начальнік аддзялення інфармацыі
і грамадскіх сувязяў
УУС аблвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *