Месца маркіроўкі мае значэнне

Увядзенне маркіроўкі асобных груп тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі заклікана абараніць унутраны рынак Рэспублікі Беларусь ад ценявога ўвозу і абароту тавараў, бо нелегальны ўвоз і рэалізацыя тавараў – гэта недаплата ў бюджэт дзяржавы падатковых плацяжоў.

Нядаўна ў заканадаўства аб маркіроўцы былі ўнесены змяненні. Так, з 1 верасня 2011 года маркіроўцы кантрольнымі знакамі не падлягаюць наступныя тавары: пітная і мінеральная вада, воцат і яго заменнікі, біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы.

З 17 верасня 2011 года зменены парадак маркіроўкі некаторых таварных груп у тары “бляшаная банка”. Так, піва, воды (у тым ліку газіраваныя і мінеральныя) і іншыя безалкагольныя напіткі, слабаалкагольныя напіткі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 працэнтаў, разлітыя ў бляшаныя банкі, павінны маркіравацца шляхам нанясення кантрольнага знака на любое месца яе бакавой паверхні. Калі гэтыя ж напіткі разліты ў іншую тару, кантрольны знак можа наносіцца на тарцовую частку тары або на бакавую паверхню.

Калі кантрольныя знакі набыты суб’ектамі гаспадарання да 17 верасня 2011 года і нанесены на тарцовую частку бляшанай банкі, то гэта не з’яўляецца парушэннем парадку маркіроўкі.

Жанна ДЫДЫШКА,
галоўны дзяржаўны падатковы інспектар
ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *