Захоўваць і развіваць

Министр информации Лилия Станиславовна АНАНИЧ

Беларусь захоўвае і развівае на карысць грамадства набыты папярэднімі пакаленнямі патэнцыял. На гэта  27 ліпеня звярнула ўвагу міністр інфармацыі Лілія Ананіч у час сустрэчы з калектывам ААТ «Алеся».

«Мы не адкідаем нічога, бяром з сабой усё лепшае, захоўваем і развіваем усё ў імя чалавека і соцыума», – сказала Лілія Ананіч. Яна адзначыла, што на гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

Такі ж падыход характэрны і ў сферы прамысловай вытворчасці, сказала міністр. Прыкладам служыць ААТ «Алеся», якое, нягледзячы на складанасці, захавалася і прадаўжае развівацца, абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу.

Лілія Ананіч азнаёмілася з вытворчасцю і асартыментам прадукцыі, якую выпускае «Алеся». Міністр выказала меркаванне, што прадпрыемству патрэбна больш раскручваць свой брэнд, які карыстаецца заслужанай папулярнасцю ў старэйшага пакалення і можа быць не менш папулярны сярод цяперашняй моладзі. Яна адзначыла, што на «Алесі» разумеюць важнасць гэтай задачы. Прадпрыемства валодае дастатковым рэсурсным і кадравым патэнцыялам, каб яе вырашаць.

Размаўляючы з калектывам, Лілія Ананіч падрабязна спынілася на асноўных аспектах сацыяльна-культурнай палітыкі беларускай дзяржавы. Традыцыйнаму мастацтву, нацыянальнаму кіно, тэатру і іншым сферам у Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага. Штогод на развіццё культуры накіроўваецца больш за Br420 мільёнаў. У краіне рэалізуецца адпаведная дзяржпраграма.

Мінулы год у Беларусі быў аб’яўлены Годам культуры, а ў гэтым шырока адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Лілія Ананіч звярнула ўвагу, што ў грамадстве адраджаецца цікавасць да нацыянальных традыцый. Яна падкрэсліла важнасць неабходнасці захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць ва ўмовах развіцця глабальнага свету і эканомікі.

БЕЛТА.

Фота  БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *